Памер шрыфта:

Аб выніках трэцяга дня візіту намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў штаб-кватэру ААН

04 красавіка 2019 г.

04-04-2019

3 красавіка 2019 г. у рамках візіту ў штаб-кватэру ААН у г.Нью-Ёрку намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у арганізаваным Беларуссю сумесна з Балгарыяй, Тунісам, Японіяй, Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН (ЕЭК ААН) і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) тэматычным мерапрыемстве на тэму «Палітычныя адказы на нізкую нараджальнасьць і старэнне: выбары і росквіт”.



Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з асноўнымі напрамкамі нацыянальнай дэмаграфічнай палітыкі па рашэнні ключавых дэмаграфічных праблем — старэнне насельніцтва і нізкая нараджальнасць.

Намеснік Міністра звярнуў увагу на намаганні, якія прымаюцца ў краіне для падтрымкі сем'яў з дзецьмі і стымулявання нараджальнасці. А.Дапкюнас падкрэсліў, што асаблівая ўвага гэтай тэматыцы надае Кіраўнік беларускай дзяржавы і па яго даручэнні пачата работа па карэкціроўцы дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі да 2020 года, у цэнтры якой падтрымка сем'яў з дзецьмі.

Намеснік Міністра адзначыў, што сёння кожны сёмы беларус старэйшы за 65 гадоў. А.Дапкюнас інфармаваў, што для своечасовай адаптацыі да гэтай дэмаграфічнай тэндэнцыі ў Беларусі распрацоўваецца Стратэгія актыўнага даўгалецця. Стратэгія закліканая спрыяць павышэнню якасці жыцця людзей старэйшага ўзросту, яе рэалізацыя дазволіць прадуктыўна далучаць іх у жыццё грамадства.

На палях 52-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці адбылася таксама сустрэча А.Дапкюнаса з дырэктарам рэгіянальнага бюро ЮНФПА для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Аланай Армітаж.

У гэты ж дзень намеснік Міністра прыняў удзел у тэматычным мерапрыемстве, прымеркаваным да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, арганізаваным ў штаб-кватэры ААН па ініцыятыве Беларусі, Бангладэш, Індыі, Італіі, Катара, Амана, Рэспублікі Карэя і ЗША ва ўзаемадзеянні з міжнароднай няўрадавай арганізацыяй “Autism Speaks”.



У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Генеральнага сакратара ААН па каардынацыі палітыкі і міжустановачных пытаннях Марыя Спаталісана, прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ЮНІСЕФ, а таксама профільныя няўрадавыя арганізацыі (НДА).

У сваім выступленні намеснік Міністра адзначыў актуальнасць праблемы аўтызму ў свеце. А.Дапкюнас падкрэсліў неабходнасць мэтанакіраванай і ўсебаковай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, як ключавога элемента пабудовы сапраўдна інклюзіўнага грамадства.

Важным напрамкам работы беларускі дыпламат назваў неабходнасць умацавання партнёрскіх сувязей з профільнымі НДА, якія аказваюць садзейнічанне ў адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з аўтызмам у грамадства. У гэтым кантэксце А.Дапкюнас прыцягнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства да сумеснага праекту беларускай арганізацыі “Дзеці. Аўтызм. Бацькі” і “Клуба плавання Аляксандры Герасімені”, арыентаваным на стварэнне інклюзіўных груп навучання плаванню дзяцей з аўтызмам. Беларускі дыпламат заклікаў зацікаўленых аказаць падтрымку гэтаму праекту.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы