Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Расіі

26-03-2020

26 сакавіка 2020 г. па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

З улікам прынятых 25 сакавіка 2020 г. расійскім бокам рашэнняў па спыненні рэгулярных і чартарных авіязносін, якія ажыццяўляюцца з расійскіх аэрапортаў, беларускім бокам выказана просьба не рабіць адрозненняў пры правядзенні эвакуацыйных мерапрыемстваў паміж грамадзянамі дзвюх краін, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з вяртаннем дадому.

Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства запэўніў, што расійскі бок будзе імкнуцца аказаць садзейнічанне ўсім беларусам і расіянам, якія трапілі ў дадзены момант у цяжкае становішча.

Дасягнута дамоўленасць, што ў гэты востры перыяд будзе працягнута дакладнае сістэмнае ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін па рашэнні вострых пытанняў, якія ўзнікаюць.

Замежныя ўстановы Расіі і Беларусі будуць адпаведным чынам арыентаваны на далейшую цесную каардынацыю ўзаемных намаганняў па пытаннях аказання садзейнічання грамадзянам абедзвюх дзяржаў.