Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Палуяна з Міністрам вуглевадародаў Эквадора

04 ліпеня 2018 г.

04-07-2018

2 ліпеня 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор Ігара Палуяна з Міністрам вуглевадародаў Эквадора Карласам Перэс Гарсія.

Абмеркаваны пытанні стану і далейшых перспектыў беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва ў нафтавай сферы. Бакі адзначылі паспяховую дзейнасць філіяла РУП “ВА “Беларуснафта” ў Эквадоры ў галіне распрацоўкі і здабычы нафты.

К.Перэс Гарсія выказаў зацікаўленасць эквадорскага боку ва ўдзеле кампаніі «Беларуснафта» ў рэалізацыі новых праектаў у Эквадоры, а таксама ў вывучэнні беларускага вопыту нафтаперапрацоўкі.

Дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб арганізацыі візіту ў Беларусь дэлегацыі эквадорскіх экспертаў для перамоваў аб далейшым пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы нафтаздабычы, а таксама для азнаямлення з працай беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы