Памер шрыфта:

Аб выступленні Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея на агульнай дыскусіі 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

02 кастрычніка 2018 г.

01-10-2018

У першы дзень свайго візіту ў Нью-Ёрк у штаб-кватэру ААН Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выступіў на агульнай дыскусіі 73-й сесіі ГА ААН.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства акрэсліў асноўныя перадумовы, неабходныя міжнароднай супольнасці для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Сярод іх У.Макей адзначыў ролю ААН як шматбаковага механізму супрацоўніцтва, а таксама неабходнасць стварэння эфектыўных “каманды ААН” на месцах, якія змогуць вынікова і рацыянальна падтрымліваць урады на шляху да ўстойлівага развіцця.

У ліку ключавых задач сучаснага свету Міністр назваў развіццё глабалізацыі, якое ўлічвала б інтарэсы ўсіх. У сувязі з гэтым У.Макей выступіў за неабходнасць пабудовы справядлівай, прадказальнай і недыскрымінацыйнай гандлёва-эканамічнай архітэктуры ў свеце. Неад'емнай часткай такой архітэктуры, на думку кіраўніка беларускага МЗС, павінна стаць рэалізацыя шматузроўневых інтэграцыйных праектаў.

Для паспяховага глабальнага выканання Парадку дня-2030 Міністр заклікаў да міжнароднай падтрымкі краін з сярэднім узроўнем даходу, якія складаюць большую частку насельніцтва свету і валодаюць найбольшымі рэзервамі эканамічнага росту і глабальнай устойлівасці.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыцягнуў увагу да лічбавых тэхналогій, якія прадстаўляюць навейшы  патэнцыял для дасягнення МУР. У.Макей праінфармаваў аб нацыянальных намаганнях па ператварэнні Беларусі ў “IT-краіну” і прапанаваў ААН наладзіць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне цыфравізацыі і тэхналагічнага прагназавання для патрэб устойлівага развіцця.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыцягнуў увагу да неабходнасці калектыўнага процідзеяння глабальнай пагрозе тэрарызму. У гэтым кантэксце праінфармаваў аб правядзенні 9-10 кастрычніка 2018 г. у Мінску Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па пытаннях прадухілення і барацьбы з тэрарызмам у лічбавую эпоху, арганізаванай Беларуссю сумесна з АБСЕ.

Як падкрэсліў Міністр замежных спраў, глабальны парадак павінен фарміравацца на аснове “агульных каштоўнасцей”, якія не могуць быць cфарміраваны праз прыгнёт да дэмакратыі, гвалтоўныя дзеянні па падрыву легітымных уладаў.

У.Макей адзначыў, што парадыгмай для такіх каштоўнасцей павінна стаць стабільнасць, якая грунтуецца на ролі дзяржаў у міжнародных справах, павазе дзяржаўнага суверынітэту, умацаванні дзяржавы і яе ролі ва ўнутранных справах, а таксама згоды паміж вялікімі дзяржавамі ў адносінах “агульных каштоўнасцей” і лідэрства ў іх прасоўванні.

У гэтым кантэксце кіраўнік знешнепалітычнага ведамства прыцягнуў увагу ўдзельнікаў агульнай дыскусіі да ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі аб неабходнасці пачатку новага маштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі, які дапаможа пераадолець глыбокі крызіс даверу ў міжнародных адносінах і сумесна выпрацаваць механізмы, накіраваныя на ўмацаванне міру і міжнароднай бяспекі, дасягненне ўстойлівага развіцця.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы