Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў А.Дапкюнаса з дырэктарам Цэнтра па кантролі над узбраеннямі, раззбраенні і нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння міжнароднага сакратарыята НАТА

04 лютага 2020 г.

 04-02-2020

4 лютага 2020 г. ў г.Мінску напярэдадні чацвёртага раўнда кансультацый экспертаў Беларусі і НАТА па мерах даверу і бяспекі адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з дырэктарам Цэнтра па кантролі над узбраеннямі, раззбраенні і нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння міжнароднага сакратарыята НАТА Уільямам Альберкам.
 
 
Падчас сустрэчы суразмоўцы віталі станоўчыя тэндэнцыi ў адносiнах Беларусi i НАТА, абмяняліся думкамі аб магчымасцях далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.
 
Да даведкі. У снежні 2019 г. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся у г.Браціславе з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА Мірча Джаану. У кастрычніку 2019 г. у г.Мінску з візітам для ўдзелу ў iнфармацыйным дні НАТА ў Беларусі пад эгідай праграмы “Навука дзеля міру і бяспекі” знаходзіўся намеснік Генеральнага сакратара НАТА Антоніё Місіролі. Ён стаў найвышэйшым за апошнія 27 гадоў прадстаўніком кіраўніцтва сакратарыяту НАТА, наведаўшым Беларусь.
 
А.Дапкюнас і У.Альберк таксама абмеркавалi шэраг актуальных пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямi.
 
Намеснік Міністра падкрэсліў важнасць паглыблення ўзаемапаважлівага дыялогу паміж Беларуссю, сакратарыятам НАТА і краінамі-сябрамі НАТА аб мерах умацавання даверу і бяспекі для паступовага зніжэння канфрантацыі i стварэння спрыяльных умоў для практычнай працы па аднаўленні жыццяздольнасці механiзмаў у галіне кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы