Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

18 красавіка 2019 г.

18 красавіка 2019 г. у Празе прайшло 11-е пасяджэнне Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Адбыліся перамовы сустаршыняў Каміссіі – намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова і намесніка Міністра прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі Эдуарда Муржыцкага, падчас якіх бакі далі ацэнку стану двухбаковых адносінаў, абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва і праблемныя пытанні.

Сустаршыні правялі пасяджэнне Камісіі, падчас якога абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, машынабудавання, сельскай гаспадарцы, у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, фінансавай сферах, узаемадзеянне па лініі гандлёва-прамысловых палат, развіццё дагаворна-прававой базы.

У рабоце Камісіі прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі генеральны дырэктар ГПА «Белтопгаз», кіраўнік беларускай часткі Рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі Л.Рудзінскі, начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства прамысловасці, старшыня беларускай часткі Рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання Л.Рыжкоўскі, намеснік старшыні БелГПП С.Набешка, генеральны дырэктар Белэксімгаранта Г.Міцкевіч, кіраўнік Нацыянальнага інфармацыйнага офіса праграм Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях В.Меяроўская, прадстаўнікі МЗС, Індустрыяльнага парка «Вялікі камень», а таксама кіраўнікі энергетычных і прамысловых прадпрыемстваў Беларусі.

Па выніках работы сустаршынямі Камісіі падпісаны Пратакол, які стаў «дарожнай картай» бакоў на бліжэйшы год.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы