Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці

14 сакавіка 2018 г.

14-03-2018

13 сакавіка 2018 г. падчас візіту ў г.Вену намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ), Генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Вене Юрыем Фядотавым.

Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і УНЗ у сферы процідзеяння сусветнай праблеме наркотыкаў, закранулі праблематыку барацьбы з гандлем людзьмі, у тым ліку ў кантэксце выканання ініцыяванай Беларуссю рэзалюцыі 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН «Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі». А.Дапкюнас і Ю.Фядотаў абмеркавалі магчымасці актывізацыі работы Міжустаноўскай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі.

А.Дапкюнас адзначыў важнасць пашырэння практычнага ўзаемадзеяння Беларусі і УНЗ, у тым ліку ў кантэксце рэалізацыі ў нашай краіне мерапрыемстваў глабальнай праграмы па папярэджанні і супрацьдзеянні гандлю людзьмі і незаконнаму ўвозу мігрантаў, а таксама ў рамках рэгіянальнай праграмы Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці для Усходняй Еўропы ў галіне барацьбы са злачыннасцю і наркатрафікам.

Была таксама закранута тэматыка падрыхтоўкі канферэнцыі „Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху”, якая пройдзе ў кастрычніку 2018 года ў г.Мінску. Абмеркаваны пытанні ўдзелу УНЗ у падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы