Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў перамовах з канадскім бокам па тэматыцы перспектыў супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання

26-03-2020

26 сакавіка 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка ў фармаце відэаканферэнцыі правёў перамовы з прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў і дзелавых колаў Канады.

З беларускага боку ў канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, генеральны дырэктар ЗАТ ”МінскЭкспа“ Уладзімір Булавіцкі, дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Беларусі Валеры Садоха, прадстаўнікі МЗС, вытворчых і кансалтынгавых кампаній. Ад канадскага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі Канадскай асацыяцыі дзелавых сувязяў з Еўразіяй, Агенцтва па экспартным развіццю Канады, Канадскай камерцыйнай карпарацыі, прадстаўнікі МЗС, аграпрамысловага комплексу. Агульная колькасць удзельнікаў канферэнцыі перавысіла 50 чалавек.

У ходзе мерапрыемства бакі прадметна абмеркавалі пытанні двухбаковага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў рамках аграпрамысловых комплексаў дзвюх краін.