Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Дзенісенка з Міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Таджыкістан

02 красавіка 2024 г.

 

2 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенка з Міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Таджыкістан, сутаршынёй Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Курбонам Хакімзада.

Абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, падрыхтоўка да правядзення ў 2024 годзе ў г.Мінску Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Бакі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, выказалі агульную думку аб неабходнасці далейшага паглыблення супрацоўніцтва і рэалізацыі новых сумесных праектаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы