Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Бразіліі

11 студзеня 2019 г.

11-01-2019

11 студзеня 2019 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Паула Антоніа Перэйра Пінта з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі дынаміку і перспектывы развіцця беларуска-бразільскага ўзаемадзеяння ў розных сферах. Была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшай актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленні кантактаў у культурнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

У.Макей падзякаваў Паслу Бразіліі за яго плённую работу, накіраваную на ўмацаванне беларуска-бразільскіх адносін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы