Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла І.Ляшчэні са Старшынёй Нацыянальнага савета Славакіі

07 жніўня 2019 г.

07-08-2019

6 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Ігара Ляшчэні са Старшынёй Нацыянальнага савета (Парламента) Славацкай Рэспублікі Андрэем Данко.

Падчас сустрэчы Пасол І.Ляшчэня праінфармаваў суразмоўцу аб дынаміцы развіцця адносін Беларусі з Славакіяй, а таксама іншымі еўрапейскімі партнёрамі, аб узрастанні ролі нашай краіны ў абмеркаванні актуальных пытанняў еўрапейскага і міжнароднага парадку дня.

Адбыўся абмен думкамі аб рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту 3-4 чэрвеня 2019 г. у Мінск спікера славацкага Парламента як у кантэксце актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязяў, так і ў рамках міжпарламенцкага супрацоўніцтва з акцэнтам на маючы адбыцца візіт у Беларусь групы сяброўства з Рэспублікай Беларусь Нацыянальнага cавета Славацкай Рэспублікі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы