Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з рэгіянальным дырэктарам ЮНФПА для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

05 снежня 2017 г.

05-12-2017

5 снежня 2017 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з рэгіянальным дырэктарам Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Аланай Армітаж, якая ўпершыню наведвае нашу краіну з візітам.

Рэгіянальны дырэктар ЮНФПА высока ацаніла меры, якія прымаюцца ў Беларусі па ўмацаванні дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, падтрымцы сям'і і ўдасканаленні сямейнай палітыкі, заахвочванню гендэрнай роўнасці і барацьбе з хатнім гвалтам. А.Армітаж падкрэсліла, што станоўчы беларускі вопыт у гэтых галінах заслугоўвае ўвагі і распаўсюджвання на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

А.Дапкюнас, са свайго боку, адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва Беларусі з ЮНФПА як на краінавым узроўні, так і па лініі рэгіянальнага офіса ў Стамбуле і штаб-кватэры Фонду ў Нью-Ёрку.

Бакі абмеркавалі канкрэтныя пытанні сумеснай работы на бліжэйшую перспектыву, у прыватнасці, правядзенне ў Мінску вясной 2018 года міжнароднай канферэнцыі па пытаннях сямейнай палітыкі ў кантэксце ўстойлівага развіцця.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы