Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб правядзенні сёмага пасяджэння Беларуска-Украінскай рабочай групы па пытаннях узаемнага гандлю

14-02-2020

14 лютага 2020 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося сёмае пасяджэнне Беларуска-Украінскай рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях ўзаемнага гандлю.

Дэлегацыю з беларускага боку ўзначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, з украінскага боку – намеснік Міністра развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі – Гандлёвы прадстаўнік Украіны Тарас Качка.

Падчас пасяджэння ў канструктыўнай манеры абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў мэтах зняцця наяўных бар’ераў у гандлі і павелічэння ўзаемнага тавараабароту.

Прадметна разгледжана праблематыка прымянення мер абароны ўнутранага рынку і далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.