Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыята Святога Прастола

11 верасня 2020 г.

 

11 верасня 2020 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыята Святога Прастола, архіепіскапам Полам Рычардам Галахерам, які наведвае нашу краіну з рабочым візітам.

Падчас перамоваў абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку ў кантэксце развіцця поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі.

Бакі таксама закранулі пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, супрацоўніцтва ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, уключаючы падтрымку Ватыканам ініцыятыў беларускага боку па ўмацаванні ролі і далейшаму прасоўванню ў ААН дзейнасці Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.

Падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у захаванні традыцыйна сяброўскіх двухбаковых адносін, падтрыманні высокай інтэнсіўнасці кантактаў на розных узроўнях.

У.Макей асабліва адзначыў гістарычную ролю каталіцкай царквы ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржавы, выказаўшы ўпэўненасць, што канструктыўны дыялог са Святым Прастолам з'яўляецца адной з умоў захавання міжканфесійнага міру і згоды ў краіне.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы