Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў мерапрыемстве, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага 2019 г.

21-02-2019

21 лютага 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 20-годдзя абвяшчэння ЮНЕСКА Міжнароднага дня роднай мовы і 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей у сваім  прывітальным слове падкрэсліў, што ўсе крокі па распаўсюджванні родных моў садзейнічаюць моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, мацуюць салідарнасць, заснаваную на ўзаемаразуменні, памяркоўнасці і дыялогу. Як адзначаў народны паэт Беларусі Якуб Колас: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”.

“Разумеючы невымерную каштоўнасць беларускай мовы, сёння мы працуем над забеспячэннем пераемнасці і няспыннай яе перадачы з пакалення ў пакаленне і з павагай ставімся да ўсіх іншых моў”, – распавёў У.Макей. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што беларуская мова з’яўляецца не толькі важным элементам нашай дзяржаўнасці, гэта таксама адметны складнік этнічнага самаўсведамлення беларусаў, каштоўнасцей і традыцый нашага народа.

Міністр замежных спраў звярнуў увагу прысутных, што ў 2019 годзе спаўняецца 25 гадоў асноўнаму закону краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года і вызначаўшай асновы дзяржаўнага ладу маладой незалежнай Беларусі.

У.Макей працытаваў шэраг палажэнняў Асноўнага закону, у якім замацавана суверэннае права Беларусі самастойна ажыццяўляць унутраную і знешнюю палітыку, абараняць сваю незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса,  члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

Больш за 20 замежных дыпламатаў прачыталі на сваіх родных мовах урыўкі з нацыянальных канстытуцый, што найбольш яскрава ўвасабляюць нормы і прынцыпы, на якіх грунтуюцца дзржаўны лад і палітыка іх краін.

Падчас мерапрыемства госці азнаёміліся з выставамі “Канстытуцыі розных краін” і “Маніхфэст” Рэспублікі”. Вакалісты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканалі шэраг музычных кампазіцый.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы