Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў ФРГ

13-02-2020

11-13 лютага 2020 г. адбыўся рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі ў Федэратыўную Рэспубліку Германія.

Асноўным мерапрыемствам падчас візіту стаў удзел 12 лютага ў інаўгурацыйным пасяджэнні Стратэгічнай кансультатыўнай групы Беларусь-Германія (СКГ) – новага фармату двухбаковага беларуска-нямецкага дыялога для выпрацоўкі перспектыўнага бачання далейшага развіцця адносін дзвюх краін і вызначэння канкрэтных крокаў у прыярытэтных галінах (“дарожнай карты”).

Да даведкі: Стратэгічная кансультатыўная група Беларусь-Германія створана ў адпаведнасці з дамоўленасцямі паміж міністрамі замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і Германіі Хайка Маасам, дасягнутымі ў г.Берліне ў кастрычніку 2019 г. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі ўрадавых, парляменцкіх, эканамічных, навуковых і грамадскіх колаў дзвюх краін. Сустаршынямі з'яўляюцца намеснік Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанка і Упаўнаважаны Федэральнага міністэрства замежных спраў ФРГ па Усходняй Еўропе, Каўказу і Цэнтральнай Азіі М.Зіберт.

Падчас пасяджэння бакі ўзгаднілі мадальнасці працы СКГ, прадметна абмеркавалі агульны стан двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне па шэрагу прыярытэтных тэматычных напрамкаў.

13 лютага намеснік Міністра замежных спраў Беларусі прыняў удзел у чарговым раўндзе трохбаковых кансультацый МЗС Беларусі, Германіі і Францыі, падчас якіх былі разгледжаны перспектывы развіцця трохбаковага дыялога і супрацоўніцтва, праблематыка ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, актуальныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадкаў дня.

У рамках візіту ў г.Берлін намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама правёў сустрэчы ў Ведамстве Федэральнага прэзідэнта, Ведамстве Федэральнага канцлера ФРГ і Бундестагу ФРГ, падчас якіх быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-германскага і беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння.

У Германскім таварыстве знешняй палітыкі адбыўся зацікаўлены абмен меркаваннямі адносна рэгіянальнай сітуацыі з кіраўніцтвам і экспертамі Цэнтра вывучэння Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі і Сярэдняй Азіі імя Р.Боша.

русская версия   English version