Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 56-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

14-02-2020

14-16 лютага 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей знаходзіцца з рабочым візітам у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія для ўдзелу ў 56-й Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

У першы дзень візіту Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел у сесіі адкрыцця канферэнцыі, на якой выступіў Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, а таксама ў шэрагу панэльных дыскусій, у прыватнасці па тэматыцы ўмацавання мультылатэралізму і ролі Захаду ў сучаснай сістэме міжнародных адносін.

На палях канферэнцыі У.Макей правёў перамовы з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па ваенна-палітычных справах Кларкам Куперам, у ходзе якіх быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу.

У фокусе сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі з Еўрапейскім камісарам па бюджэце Йаганесам Ханам знаходзілася актуальны парадак дня супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза, у тым ліку пытанні ўзаемадзеяння па лініі ”Усходняга партнёрства“.

З Генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімірам Норавым Міністр замежных спраў Беларусі абмеркаваў магчымасці актывізацыі ўдзелу нашай краіны ў дзейнасці дадзенай арганізацыі, а таксама пытанні развіцця супрацоўніцтва з яе краінамі-членамі.