Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Мірончыка з кіраўніцтвам Парламента Швецыі

14 чэрвеня 2019 г.

14-06-2019

13 чэрвеня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя Дзмітрый Мірончык сустрэўся са Спікерам Рыксдага Андрэасам Норленам і прадстаўнікамі кіраўніцтва шведскага Парламента.

Д.Мірончык праінфармаваў кіраўніцтва Рыксдага аб развіцці Беларусі і сітуацыі ў рэгіёне, прагрэсе, дасягнутым у двухбаковых адносінах за год пасля аднаўлення поўнафарматных дыпламатычных сувязяў паміж Мінскам і Стакгольмам.

Пасол Беларусі акцэнтаваў увагу на тым, што беларуска-шведскі тавараабарот вырас у 2018 годзе больш чым на чвэрць, а шведскія кампаніі, у тым ліку такія гіганты, як ІКЕА, праяўляюць шчырую цікавасць да супрацоўніцтва з нашай краінай. Было падкрэслена, што шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня працягвае насіць дыскусійны характар, але гэта не перашкаджае Мінску і Стакгольму фармуляваць агульныя падыходы па такіх тэмах, як барацьба з гандлем людзьмі, і канструктыўна абмяркоўваць праблематыку ўмацавання рэгіянальнай бяспекі.

Па просьбе Спікера Пасол расказаў аб дасягнутых выніках і планах сумеснай работы Беларусі і Швецыі ў галіне абароны экалогіі і барацьбы са зменай клімату. Пасол Беларусі інфармаваў кіраўніцтва Рыксдага аб дамоўленасцях, дасягнутых Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэем Худыком з яго шведскай калегай, намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам навакольнага асяроддзя і клімату Ізабэлай Лёвін падчас яго візіту ў Стакгольм 21-24 мая 2019 г.

Кіраўнік дыпмісіі выказаў надзею на тое, што ўслед за першымі кантактамі па парламенцкай лініі, якія адбыліся ў сакавіку 2019 г., шведскі Рыксдаг і новы склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наладзяць устойлівае і канструктыўнае ўзаемадзеянне.

У сустрэчы з кіраўніцтвам Рыксдага таксама прынялі ўдзел паслы Арменіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы і Расіі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы