Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Панамаровым даверчых грамат Прэзідэнту Венгрыі

05 лютага 2019 г.

05-02-2019

4 лютага 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Венгрыі Янашу Адэру.

Падчас сустрэчы Пасла Беларусі з Прэзідэнтам Венгрыі, якая адбылася пасля цырымоніі, бакі канстатавалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах з акцэнтам на далейшае ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў, пагадзіліся з неабходнасцю прыкласці сумесныя намаганні для развіцця ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, спорту і турызму.

У рамках афіцыйнай цырымоніі Пасол А.Панамароў  усклаў вянок да помніка невядомаму салдату на цэнтральнай плошчы Будапешта — плошчы Герояў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы