Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі

31 ліпеня 2018 г.

31-07-2018

31 ліпеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Пастаянным каардынатарам ААН, Пастаянным прадстаўніком ПРААН, прадстаўніком ЮНФПА ў Беларусі Іаанай Казанай-Вішнявецкі.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалi  пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і агенцтваў сістэмы ААН у галіне дасягнення мэт устойлівага развіцця, ажыццяўлення праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, чарнобыльскага супрацоўніцтва, працягу сумеснай работы па праваабарончай тэматыцы.

Пастаянны каардынатар дэталёва праінфармавала аб ходзе рэформы сістэмы развіцця ААН і яе ўплыве на магчымасці далейшага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і арганізацыяй. И.Казана-Вішнявецкі таксама распавяла аб ключавых мерапрыемствах, якія плануюцца да правядзення ў Беларусі ў бліжэйшы час агенцтвамі сістэмы ААН.

Намеснік Міністра прадставіў нацыянальныя прыярытэты Беларусі ў галіне міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва ў адпаведнасці з нацыянальнай праграмай міжнароднай тэхнічнай дапамогі да 2020 года. А.Дапкюнас выказаў надзею беларускага боку на больш ініцыятыўнае далучэнне краінавай каманды ААН у Мінску да распрацоўкі і ажыццяўлення разам з нацыянальнымі партнёрамі максімальна эканомных і эфектыўных праектаў тэхнічнай дапамогі па прыярытэтных для краіны напрамках у эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай абласцях. Намеснік Міністра адзначыў асаблівую важнасць захавання і развіцця максімальна адкрытых і заснаваных на даверы адносін паміж агенцтвамі сістэмы ААН у Беларусі і беларускімі ведамствамі і нацыянальнымі партнёрамі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы