Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Сербіі В.Брылёва з Міністрам працы, сацыяльнай абароны і па справах ветэранаў Сербіі

13 лютага 2019 г.

13-02-2019

11 лютага 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сербіі Валерыя Брылёва з Міністрам працы, сацыяльнай абароны і па справах ветэранаў Сербіі Зоранам Джорджавічам.

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі сацыяльна-эканамічную праблематыку і пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва. З.Джорджавіч праінфармаваў аб рабоце з сербскімі ветэранамі.

Асобная ўвага была нададзена вынікам гандлёва-эканамічных адносін за год, у прыватнасці, значнаму росту абʼёмаў беларускага экспарту ў Сербію, а таксама перспектывам развіцця супрацоўніцтва ў 2019 годзе.

русская версия

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы