Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з нашчадкамі Ігнація Дамейкі

09 кастрычніка 2018 г.

09-10-2018

9 кастрычніка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з нашчадкамі выдатнага вучонага беларускага паходжання Ігнація Дамейкі: праўнучкай Пас Альфонса Дамейка, якая знаходзіцца з прыватным візітам у Беларусі ў суправаджэнні дачкі Паўліны Роуланд і ўнукаў Джэймса Альфонса Дамейка і Нікаласа Паўля Альфонса Новы.

Падчас сустрэчы адзначана важнасць захавання пераемнасці пакаленняў і падтрымання нашчадкамі духоўнай сувязі з беларускай зямлёй, якая з'яўляецца гістарычнай Радзімай Ігнація Дамейкі.

Пас Альфонса Дамейка прызналася, што шчыра закахана ў нашу краіну, і заявіла аб намеры спрыяць таму, каб прадстаўнікі маладога пакалення сям'і Дамейка часцей прыязджалі ў Беларусь і бліжэй знаёміліся з роднымі мясцінамі Ігната Дамейкі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы