Памер шрыфта:

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў г.Вашынгтон

01 лістапада 2019 г.

01-11-2019

29 кастрычніка — 1 лістапада 2019 г. адбываецца візіт у г.Вашынгтон намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі.

Цэнтральным элементам праграмы візіту стала правядзенне чарговага раунда беларуска-амерыканскага дыялогу па правах чалавека. З амерыканскага боку ў дыялогу прынялі ўдзел памочнік Дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносін Роберт Дэстра, прадстаўнікі Дзярждэпартамэнта і ўрадавых устаноў.
 
Падчас візіту А.Краўчанка правёў сустрэчы з выконваючым абавязкі памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Філіпам Рыкерам i старшынёй падкамітэту па справах Еўропы і Еўразіі камітэта Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША па міжнародных справах Білам Кіцінгам. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва і рэгіянальную сітуацыю.
 
Магчымасцi двухбаковага ўзаемадзеяння былi абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі са старшынёй Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Полам Пекерам.
 
Шляхі развiцця ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і інвестыцый абмеркаваны з прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыi дзелавога супрацоўніцтва з краiнамі Цэнтральнай Еўропы Эрыкам Сцюартам.
 
Падчас візіту таксама праведзены сустрэчы намесніка Міністра з прадстаўнікамі аналітычнай супольнасці.
 
На 1 лістапада запланавана сустрэча А.Краўчанкі з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы