Памер шрыфта:

Аб адкрыцці ў штаб-кватэры ААН выставы, прысвечанай 75-й гадавіне знішчэння Мінскага гета

27 лістапада 2018 г.

27-11-2018

26 лістапада 2018 г. пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў адкрыу выставу работ вядомага беларускага мастака Мацвея Басава «Стук у дзверы", прысвечанай 75-й гадавіне знішчэння Мінскага гета. Увазе гасцей выставы было прадстаўлена больш за дваццаць карцін, прысвечаных трагічным падзеям беларускай гісторыі ў гады Другой сусветнай вайны.

Падчас выступлення на цырымоніі адкрыцця выставы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, Валянцін Рыбакоў падкрэсліў асаблівую важнасць захавання памяці аб трагедыі Мінскага гета і іншых «лагераў смерці», а таксама пра мужнасць і гераізм салдат, партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся з нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны.

На цырымоніі адкрыцця выставы выступілі кіраўнікі пастаянных прадстаўніцтваў Ізраіля і Германіі пры ААН. 

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый беларускіх габрэяў і беларускіх суайчыннікаў за мяжой, у тым ліку Савелій Каплінскі, былы вязень Мінскага гета, і Святлана Гебелева, дачка кіраўніка адной з першых падпольных арганізацый у Мінску ў перыяд вайны, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў Нью-Ёрку.

 русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы