Памер шрыфта:

Аб удзеле Беларусі ў першай рэгулярнай сесіі Выканаўчага савета ЮНІСЕФ

06 лютага 2019 г.

06-02-2019

Беларусь прымае ўдзел у першай рэгулярнай сесіі Выканаўчай рады Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), якая праходзіць у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку з 5 па 7 лютага 2019 г.

У сваім выступе падчас першага дня сесіі Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў вітаў намаганні ЮНІСЕФ у сферы рэарганізацыі сістэмы развіцця ААН. Кіраўнік беларускага прадстаўніцтва, у прыватнасці, адзначыў лідэрскую ролю Фонду ў пытаннях прыватнага партнёрства і дадзеных па Мэтам устойлівага развіцця (МУР) на краінавым узроўні.

У кантэксце падрыхтоўкі да 30-гадовага юбілею Канвенцыі аб правах дзіцяці В.Рыбакоў інфармаваў аб плануемай да правядзення ў бягучым годзе ў Мінску міжнароднай канферэнцыі па дзецям і МУР.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі станоўча ацаніў работу краінавага офіса Фонду і ўзровень узаемадзеяння з ЮНІСЕФ у цэлым. В.Рыбакоў таксама выказаў удзячнасць за канструктыўнае супрацоўніцтва з прадстаўніком ЮНІСЭФ у Беларусі, паслом II Еўрапейскіх гульняў Рашэдам Мустафой Сарвар.

Кіраўнік беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Нью-Ёрку падкрэсліў, што Беларусь разглядае спорт у тым ліку як адзін з эфектыўных спосабаў сацыяльнай інтэграцыі, які дазваляе забяспечыць паўнавартаснае ўключэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў жыццё соцыуму.

В.Рыбакоў запрасіў усіх удзельнікаў сесіі наведаць Мінск і далучыцца да найважнай спартыўнай падзеі гэтага года.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы