Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Генеральным сакратаром АБСЕ

24 мая 2018 г.

24-05-2018

24 мая 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Томасам Грэмінгерам, які прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў форуме Мінскага дыялогу “Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх”.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў галіне бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне, праблематыку двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і АБСЕ, ход рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама працэс мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Асаблівая ўвага нададзена абмеркаванню ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі па наданні новага імпульсу працэсу аднаўлення ўзаемнага даверу і зніжэння напружанасці ў Еўропе.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы