Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў парламенцкіх слуханнях па тэматыцы мэтаў устойлівага развіцця

19 снежня 2017 г.

19-12-2017

19 снежня 2017 г. у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбыліся адкрытыя парламенцкія слуханні на тэму «Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення мэтаў устойлівага развіцця».

У мерапрыемстве ўзяў удзел намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.

У сваім выступе на тэму «Міжнароднае супрацоўніцтва па мэтах устойлівага развіцця як інструмент знешняй палітыкі» намеснік кіраўніка беларускай знешнепалітычнай установы адзначыў унёсак Беларусі ў распрацоўку мэтаў устойлівага развіцця, а таксама акрэсліў перспектывы ўзаемадзеяння з міжнароднымі партнёрамі дзеля ix дасягнення.

Парламенцкія слуханні па тэматыцы мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі адбыліся ўпершыню. Удзел у мерапрыемстве ўзялі дэпутаты абедзвюх палат беларускага парламента, прадстаўнікі ўрада, грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпуса, міжнародныя эксперты.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы