Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Японіі

16 кастрычніка 2019 г.

16-10-2019

16 кастрычніка 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Адрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунагам з нагоды ўручэння японскім дыпламатам копій даверчых лістоў.

Да даведкі. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Японіяй былі ўсталяваны ў 1992 годзе. Да снежня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Расійскай Федэрацыі быў акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Х.Такунага з’яўляецца першым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі, акрэдытаваным выключна ў Беларусі.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і ганлёвай сферах, адзначылі перспектыўныя напрацоўкі ў галіне машынабудавання і інфармацыйных тэхналогій.

Беларускі і японскі дыпламаты адзначылі важнасць павышэння інтэнсіўнасці беларуска-японскіх міждзяржаўных кантактаў, перш за ўсё, на высокім і найвышэйшым узронях, і дамовіліся аб скаардынаваных намаганнях па прапрацоўцы такіх кантактаў.

Бакі падкрэслілі неабходнасць працягу рэгулярных кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Японіі, канструктыўнага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях, абмеркавалі шляхі спрыяння ўзаемадзеянню паміж зацікаўленымі міністэрствамі і арганізацыямі дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы