Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Расіі

19-03-2020

19 сакавіка 2020 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамств дзвюх дзяржаў абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў мэтах забеспячэння бесперашкоднага прыбыцця на Радзіму беларускіх грамадзян праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і расійскіх грамадзян праз Рэспубліку Беларусь ва ўмовах уведзеных шэрагам краін абмежаванняў.

Беларускім бокам пазначаны актуальныя праблемы з транзітам беларускіх турыстаў, якія вяртаюцца праз расійскі аэрапорт “Унукава”, а таксама неабходнасць захавання магчымасці пералёту грамадзян Беларусі з краін далёкага замежжа тымі рэйсамі расійскіх авіякампаній, якія яны раней забраніравалі. Дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі сумеснай работы па аператыўным пошуку шляхоў вырашэння названых вострых пытанняў.