Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў адкрыцці бізнес-форуму Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы

04 снежня 2017 г.

04-12-2017

4 снежня 2017 г. у г. Мінску ў рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы адбыўся бізнес-форум па тэматыцы “Энергаэфектыўныя і экалагічныя тэхналогіі”.

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі кампаній і галіновых ведамстваў шэрага краін-удзельніц ЦЕІ. Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена кіраўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У адкрыцці бізнес-форуму прыняў таксама ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.

У сваім выступленні А.Краўчанка акцэнтаваў важнасць супрацоўніцтва краін-удзельніц ЦЕІ па развіцці экалагічна ўстойлівай і рэсурсазберагальнай эканомікі ў рэгіёне. Намеснік Міністра таксама зачытаў зварот да ўдзельнікаў мерапрыемства ад імя намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы