Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Палуяна са Старшынёй Нацыянальнай Асамблеі Эквадора

20 чэрвеня 2018 г.

19-06-2018

19 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор Ігара Палуяна са Старшынёй Нацыянальнай Асамблеі Эквадора Элісабет Кабесас.

Абмеркаваны тэмы актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва дзвюх краін, абмену візітамі дэлегацый беларускіх і эквадорскіх заканадаўцаў, паглыблення практычнага ўзаемадзеяння ў рамках Міжпарламенцкага саюза і Лацінаамерыканскага парламента, у якім Беларусь мае статус назіральніка.

Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанню стварэння ў бліжэйшы час у Нацыянальнай Асамблеі Эквадора групы міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы