Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бяскостага з Міністрам спорта і маладзежнай палітыкі Туркменістана

13-02-2020

13 лютага 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Міністрам спорту і маладзежнай палітыкі Туркменістана Даянчам Гулгелдзіевым.

Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ў галіне спорту, у тым ліку правядзенне сумесных вучэбна-трэніровачных збораў і падрыхтоўка трэнерскіх кадраў у розных відах спорту на базе спартыўных навучальных устаноў Беларусі.

Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанню падпісання Праграмы супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана у галіне спорту.