Памер шрыфта:

Аб выніках другога дня візіту намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў штаб-кватэру ААН

03 красавіка 2019 г.

03-04-2019

2 красавіка 2019 г. у рамках візіту ў штаб-кватэру ААН у г.Нью-Ёрку намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас выступіў у якасці асноўнага дакладчыка падчас тэматычнай дыскусіі на палях 52-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці (КНР), прысвечанай пяці рэгіянальным аглядам Праграмы дзеянней Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці (МКНР).

Намеснік Міністра ад імя еўрапейскага рэгіёну прадставіў дзяржавам-членам ААН вынікі агляду Праграмы дзеянней МКНР у рэгіёне Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН).

А.Дапкюнас азнаёміў удзельнікаў дыскусіі з асноўнымі дэмаграфічнымі выклікамі еўрапейскага рэгіёну, а таксама з шляхамі іх пераадолення на прыкладзе Беларусі.

Сярод найбольш актуальных для рэгіёну ЕЭК ААН дэмаграфічных тэндэнцый намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў нізкую нараджальнасьць і старэнне насельніцтва.

Намеснік Міністра праінфармаваў удзельнікаў, што ў Беларусі развіваецца спецыяльная дзяржаўная палітыка для пажылых грамадзян. А.Дапкюнс адзначыў, што, усведамляючы сур'ёзнасць доўгатэрміновага і прагрэсуючага працэсу старэння насельніцтва Беларусі, у мінулым годзе ў краіне прыступілі да распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця. Стратэгія накіравана на стварэнне ўмоў для сацыяльнай інтэграцыі пажылых людзей і поўнай рэалізацыі іх чалавечага патэнцыялу.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі падкрэсліў неабходнасць комплекснага рэагавання на нізкую нараджальнасьць у рэгіёне, прывёўшы ў прыклад палітыку стымулявання нараджальнасці ў нашай краіне.

А.Дапкюнас звярнуў увагу на неабходнасць ўвязкі далейшай работы па рэалізацыі Праграмы дзеянней МКНР з ажыццяўленнем Парадку дня-2030.

Падчас візіту А.Дапкюнас таксама сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па барацьбе з тэрарызмам Уладзімірам Варанковым. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі і правядзення міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па барацьбе з міжнародным тэрарызмам з выкарыстаннем новых тэхналогій, запланаванай на пачатак верасня 2019 г. у Мінску. Дыпламаты асобна спыніліся на іншых перспектыўных напрамках супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН у галіне контртэррарызму, а таксама на актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня ў гэтай сферы.

У гэты ж дзень у штаб-кватэры ААН у г.Нью-Ёрку намеснік Міністра прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця фотавыставы-прэзентацыі, прысвечанай правядзенню ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і міру, які адзначаецца міжнароднай супольнасцю штогод 6 красавіка. Фотавыстава арганізавана Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ААН пры падтрымцы фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года”.



З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар фонду “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года”, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Георгій Катулін. Падчас прэзентацыі была прадстаўлена інфармацыя аб II Еўрапейскіх гульнях, турыстычнай прывабнасці, эканамічным патэнцыяле Беларусі, а таксама бязвізавы рэжым наведвання нашай краіны для заўзятараў.

У прэзентацыі прынялі ўдзел намеснік Генеральнага сакратара ААН Уладзімір Варанкоў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў г.Нью-Ёрку, Сакратарыята ААН. У сваім выступленні У.Варанкоў падтрымаў намаганні Беларусі па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў.

Падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўручэнне білетаў на II Еўрапейскія гульні амерыканскім прадстаўнікам.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы