Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў круглым стале “Беларусь-Польшча”

04 лістапада 2019 г.

04-11-2019

4 лістапада 2019 г. у г.Варшаве намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка прыняў удзел у круглым стале “Беларусь-Польшча”, арганізаваным Саветам па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” і вядучымі аналітычнымі цэнтрамі Польшчы — Польскім інстытутам міжнародных спраў і Цэнтрам Усходніх даследаванняў.



У сваім выступленні А.Краўчанка выклаў пазіцыю Рэспублікі Беларусь па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеяння нашай краіны з Еўрасаюзам і ЗША, а таксама двухбаковых адносін з Польшчай.

У той жа дзень А.Краўчанка і намеснік Міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач абмеркавалі развіццё беларуска-польскага дыялогу па шырокаму колу напрамкаў і актуальныя аспекты міжнародных адносін.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы