Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Індыі

02-09-2019 

2 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангітай Бахадур.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абменяліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага і міжнароднага парадку дня, абмеркавалі тэматыку ўмацавання глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, нераспаўсюджвання ядзернай зброі, барацьбы з тэрарызмам.

А.Дапкюнас прыцягнуў увагу Пасла Індыі як да сваечасовай і запатрабаванай у сучасных умовах ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб распачынанні шырокага шматбаковага дыялогу па аднаўленні дзейснай сістэмы міжнароднай бяспекі і супрацоўніцтва ў еўразійска-атлантычным рэгіёне. У гэтым кантэксце намеснік Міністра замежных спраў Беларусі адзначыў абгрунтаванасць пашырэння рамак разгляду пытанняў міжнароднай бяспекі з распаўсюдам на суцэльную еўразійска-атлантычную прастору.

Беларускі дыпламат вітаў і адзначыў важнасць удзелу прадстаўнічай індыйскай дэлегацыі ў міжнародной канферэнцыі высокага ўзроўню «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій і якія яшчэ узнікаюць», якая пройдзе ў Мінску 3 – 4 верасня 2019 г.

Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваныя пытанні распрацоўкі мэтазгоднага графіку і змястоўнага напаўнення шэрагу двухбаковых візітаў высокага і найвышэйшага ўзроўню, якія плануюцца на 2019-2020 гады, падрыхтоўку чарговага раўнду палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Індыі і знакавых двухбаковых мерапрыемстваў у гандлёва-інвестыцыйнай галіне.