Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў міжнароднай экспертнай канферэнцыі

24 мая 2018 г.

24-05-2018

23 мая 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка прыняў удзел у форуме «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх» у якасці панэліста ў пленарнай сесіі, прысвечанай праблематыцы ўспрымання бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, з удзелам прадстаўнікоў Германіі, Малдовы, Расіі, ЗША і Украіны.

У сваім выступленні А.Краўчанка даў характарыстыку бягучай сітуацыі ва Усходняй Еўропе з пункту гледжання інтарэсаў Беларусі, адзначыў асноўныя элементы палітыкі і ініцыятывы нашай краіны па забеспячэнню рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, а таксама выказаў меркаванне адносна перспектыў развіцця сітуацыі ў галіне усходнееўрапейскай бяспекі.

Беларусь заклікае да пачатку шырокага дыялогу па пытаннях бяспекі ў Еўропе і да ўсведамлення рызык, з якімі могуць сутыкнуцца краіны свету ў выпадку адмовы ад такога дыялогу. Як падкрэсліў намеснік міністра, у цяперашніх умовах галоўнае пытанне заключаецца не ў тым, у якія ваенна-палітычныя альянсы ўваходзяць краіны Усходняй Еўропы, а ў тым, як спыніць небяспечную «сыходную спіраль» у супрацьстаянні ў Еўропе.

Пры гэтым была адзначана важнасць уліку інтарэсаў і пазіцый краін Усходняй Еўропы, што будзе садзейнічаць пераадоленню рознагалоссяў, аднаўленню даверу і ўмацаванню бяспекі ў Еўропе.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы