Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН

06 сакавіка 2018 г.

06-03-2018

5 сакавіка 2018 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў сустрэўся з Першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед.

А.Махамед выказала ўдзячнасць па выніках свайго візіту ў Мінск у лютым 2018 года для ўдзелу ў Рэгіянальным форуме каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця.

Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН высока ацаніла ініцыятыву Беларусі па стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця, запэўніўшы ў падтрымцы з боку Сакратарыята Арганізацыі гэтага новага фармату партнёрства. А.Махамед таксама падкрэсліла неабходнасць распаўсюджвання вопыту стварэння і дзейнасці Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў у г.Мінску, які яна наведала ў рамках свайго знаходжання ў нашай краіне.

В.Рыбакоў падзякаваў А.Махамед за асабісты ўдзел у мінскім форуме і запэўніў у намеры Беларусі прадоўжыць узаемадзеянне з краінамі рэгіёну для іх уключэння ў рэалізацыю беларускай ініцыятывы.

Бакі намецілі далейшыя сумесныя крокі для распаўсюджвання вынікаў мінскага форуму і арганізацыі практычнага садзейнічання Сакратарыята ААН у стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы