Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з Паслом Кубы

10-03-2020

10 сакавіка 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігероа. 

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, ў тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, магчымасці ўзаемадзеяння ў кантэксце беларускага старшынства ў ЕАЭС, а таксама перспектывы інтэнсіфікацыі кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Кубы.