Памер шрыфта:

Аб удзеле прадстаўнікоў Беларусі ў сегменце інтэграцыі ЭКАСАС

09 ліпеня 2019 г.

09-07-2019

8 ліпеня 2019 г. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў у якасці члена Бюро Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС) старшыняваў на сегменце інтэграцыі ЭКАСАС, які адбыўся ў штаб-кватэры ААН у г.Нью-Ёрку.

Да даведкі. Сегмент інтэграцыі праводзіцца на працягу аднаго дня непасрэдна перад правядзеннем палітычнага форуму высокага ўзроўню пад эгідай ЭКАСАС. Гэты сегмент спрыяе каардынацыі работы дапаможных органаў Савета, забеспячэнню больш выразнага падзелу абавязкаў паміж імі і ўзгадненні палітыкі і дзейнасці спецыялізаваных устаноў у адносінах да мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця і іншых узгодненых на міжнародным узроўні мэтаў у галіне развіцця. 
 
Сегмент інтэграцыі 2019 года прайшоў па агульнай тэме ЭКАСАС і палітычнага форуму «Пашырэнне правоў і магчымасцяў людзей і забеспячэнне інклюзіўнасці і роўнасці». Гэта было яго першае пасяджэнне пасля перагляду Генеральнай Асамблеяй ААН мандата Савета (уключаючы сегмент інтэграцыі) у 2018 годзе.
 
Адкрываючы пасяджэнне, беларускі дыпламат адзначыў важнасць аналізу працы ўсіх дапаможных органаў ЭКАСАС і забеспячэння каардынацыі паміж імі і ў рамках сістэмы ААН, а таксама разгляду ўзаемасувязі паміж мэтамі ўстойлівага развіцця праз прызму людзей, планеты, росквіту, міру і партнёрскіх адносін.
 
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутеррыш прыняў удзел у рабоце сегмента і прадставіў Савету гадавы аглядны даклад Каардынацыйнага савета кіраўнікоў сістэмы ААН.
 
У якасці асноўнага дакладчыка ў сегменце інтэграцыі ЭКАСАС прыняла ўдзел Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у г.Вене, старшыня 28-й сесіі Камісіі па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі Алена Купчына, якая выступіла па тэме «Квітнеючыя і мірныя грамадства ў эпоху мэтаў ўстойлівага развіцця».
 
 
Дыскусіі, якiя адбылiся на сегменце, прадэманстравалі багаты вопыт, тэхнічны і экспертны аналіз асноўных органаў ЭКАСАС і сістэмы развіцця ААН і неабходнасць іх выкарыстання для паскарэння прагрэсу ў рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.
 
Закрываючы пасяджэнне, В.Рыбакоў падкрэсліў, што сегмент унёс важны ўклад у падрыхтоўку тэматычных аглядаў, якія пройдуць на палітычным форуме высокага ўзроўню пад эгідай ЭКАСАС, і спрыяў павышэнню ўзгодненасці ў сістэме ААН у мэтах дасягнення МУР.
 
А.Купчына таксама прыняла ўдзел у якасці асноўнага дакладчыка як старшыня Камісіі ў запуску дакладу УНП ААН па гвалтоўных забойстваў і тэматычным пасяджэнні па падрыхтоўцы да 14-га кангрэсу па папярэджанні злачыннасці і крымінальнаму правасуддзю, які адбудзецца ў красавіку 2020 г. у г.Кіёта (Японія).

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы