Памер шрыфта:

Аб мерапрыемствах з нагоды Дня дыпламатычнага работніка

22 студзеня 2020 г.

22-01-2020

22 студзеня 2020 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню дыпламатычнага работніка.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ветэраны дыпламатычнай службы, кіраўніцтва і работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства.

Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка зачытаў віншавальнае пасланне кiраўнiка дзяржавы, павіншаваў удзельнікаў сходу з прафесійным святам.

Падчас мерапрыемства дыпламатычныя работнікі, якія маюць дыпламатычныя рангі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першай і другой ступеняў, упершыню надзелі форменную вопратку, зацверджаную Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №411 ад 16 кастрычніка 2018 г.

Сёння супрацоўнікі МЗС і ветэраны дыпламатычнай службы ўшанавалі памяць міністраў замежных спраў БССР, наведаўшы магілы Анатоля Емяльянавіча Гурыновіча і Кузьмы Венедзіктавіча Кісялёва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы