Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў цырымоніі адкрыцця Vietnam EXPO

05 снежня 2018 г.

05-12-2018

5 снежня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 16-й гандлёвай выставы Vietnam EXPO (г.Хашымін, В'етнам, 5-8 снежня 2018 г.) у якасці кіраўніка дэлегацыі краіны — эксклюзіўнага ганаровага госця выставы.

У рамках выступу намеснік Міністра адзначыў, што ганаровы статус беларускай Нацыянальнай экспазіцыі на выставе абумоўлены высокім узроўнем беларуска-в'етнамскага партнёрства і ўзаемаразумення. А.Дапкюнас таксама падкрэсліў прыярытэтнасць В'етнама як краіны — ключавога партнёра Беларусі ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі.

Да даведкі: У нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел больш за 50 буйных беларускіх прадпрыемстваў, якія займаюць 325 кв.м. плошчы выставы. Пры фармаванні беларускай экспазіцыі акцэнт быў зроблены на навукаёмістую, складанатэхнічную прадукцыю, а таксама тавары сельскагаспадарчай групы і прадукты харчавання.

А.Дапкюнас азнаёміў в'етнамскіх партнёраў з прадстаўленымі на выставе перадавымі ўзорамі беларускай экспартнай прадукцыі, тэхналогій і паслуг.

У той жа дзень адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў з кіраўнікамі буйных в'етнамскіх кампаній — выпускнікамі беларускіх ВНУ. Дасягнуты дамоўленасці аб сумесных намаганнях па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі, турызму, інвестыцый, гандлю.

Тэматыка павелічэння паставак трактарнай тэхнікі ў В'етнам і краіны рэгіёна абмяркоўвалася падчас сустрэчы А.Дапкюнаса з кіраўніцтвам кампаніі «Меконг Машынері» Чан Мінь Чы. Намеснік Міністра адзначыў важнасць распрацоўкі аптымальнай і эфектыўнай схемы продажу беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Паўднёва-Усходняй Азіі і падкрэсліў патэнцыйную перспектыўнасць і запатрабаванасць у рэгіёне новай мадэлі беларускага малагабарытнага трактара, вырабленага з традыцыйна высокай якасцю і надзейнасцю.

Намеснік Міністра таксама правёў сустрэчу з намеснікам Старшыні Народнага камітэта г.Хашыміна Ле Тхань Ліемам. Падчас гутаркі абмеркаваны пытанні арганізацыі паставак беларускай грузавой і камунальнай тэхнікай у г.Хашымін, а таксама магчымы ўклад беларускіх суб'ектаў гаспадарання ў развіццё транспартавай інфраструктуры найбуйнейшага эканамічнага цэнтра В'етнама.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы