Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў адкрыцці сесіі міжурадавых перагавораў па рэформе СБ ААН

14-02-2020

13 лютага 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у першым у гэтым годзе пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у фармаце міжурадавых перагавораў па рэформе Савета Бяспекі ААН.

Да даведкі: Перагаворны працэс па рэформе Савета Бяспекі ААН быў заснаваны рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН 62/557 ад 15 верасня 2008 г. і заключаецца ў правядзенні на штогадовай аснове нефармальных пасяджэнняў ГА ААН, падчас якіх дзяржавы абмяркоўваюць шляхі рэфармавання Савета па такіх напрамках, як колькасць членаў СБ ААН, катэгорыі членства, права вета, справядлівае рэгіянальнае прадстаўніцтва і інш.

А.Дапкюнас выступіў з заявай, у якой адлюстраваў падыходы Рэспублікі Беларусь у дачыненні да рэформы Савета Бяспекі ААН і падкрэсліў, што перагаворны працэс павінен выбудоўвацца на прынцыпах кансенсусу, раўнапраўя і недыскрымінацыі.

Намеснік Міністра адзначыў, што толькі паступальны і ўзаемапаважлівы дыялог здольны наблізіць бакі да аднагалоснасці ў пытаннях рэформы, якая мае выключна важную ролю ў справе падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.

русская версия   English version