Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Ермаловіча з Федэральным Міністрам навукі і тэхналогій Пакістана

20 студзеня 2020 г.

20-01-2020

20 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэя Ермаловіча з Федэральным Міністрам навукі і тэхналогій Пакістана Фавадам Хусэйнам Чодры.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій. Суразмоўцы разгледзелі спіс сумесных навукова-тэхнічных праектаў, якія былі прапанаваны па выніках конкурсу, праведзенага Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам навукі і тэхналогіям Пакістана ў 2019 годзе.

Адзначана узаемная зацікаўленасць у обмене перадавым вопытам і развіцці практычнага практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Пакістанам у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, зандзіравання зямлі, бія- і медыцынскія тэхналогій, медыцынскага абсталявання, робататэхнікі, стварэння сумесных прадпрыемстваў для прасоўвання прадукцыі на рынкі краін рэгіёну.

А.Ермаловіч перадаў Ф.Х.Чодры пісьмо Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях с запрашэннем наведаць Мінск з рабочым візітам для правядзення чацвёртага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Пакістанскай Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Бакі абмеркавалі магчымае напаўненне праграмы візіту, у тым ліку наведванне Парку высокіх тэхналогій і Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Дасягнута дамоўленасць правесці пасяджэнне Камісіі у першай палове 2020 года.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы