Памер шрыфта:

Аб візіце Пасла Беларусі А.Міхневіча ў Люксембург

16 лістапада 2019 г.

16-11-2019

14-15 лістапада 2019 г. адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія і Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве Аляксандра Міхневіча ў Люксембург.

14 лістапада 2019 г. на палях ўрачыстага мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальным алімпійскім камітэтам Люксембурга з нагоды завяршэння спартыўнага года, адбылася кароткая размова Пасла Беларусі А.Міхневіча з Вялікім Герцагам Люксембургскім Анры. Падчас размовы люксембургскі бок адзначыў высокі ўзровень арганізацыі Беларуссю II Еўрапейскіх гульняў, а таксама падзякаваў за цёплы прыём люксембургскай зборнай у Мінску.

15 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча А.Міхневіча з Віцэ-Прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ) Л.Павлавай, падчас якой суразмоўцы ўзгаднілі мадальнасці падпісання двухбаковых пагадненняў паміж ЕІБ і Беларуссю. Бакі таксама прадметна абмеркаванлі іншыя праекты, у рэалізацыі якіх зацікаўлена наша краіна, і намецілі канкрэтныя крокі па далейшаму нарошчванню тэмпаў ўзаемадзеяння, уключэнню ў яго большага ліку ўдзельнікаў з боку дзяржаўных арганізацый і прыватных прадпрыемстваў Беларусі.

15 лістапада 2019 г. таксама адбылася сустрэча Пасла А.Міхневіча з начальнікам аддзела Расіі і краін СНД, Савета Еўропы, АБСЕ Міністэрства замежных спраў Люксембурга Т.Ліпперам. Падчас перамоў былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, вызначаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння і сумесныя мерапрыемствы ў 2020 гады, у тым ліку звязаныя з прапрацоўкай шэрагу двухбаковых сустрэч высокага ўзроўню ў Мінску і Люксембургу.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы