Памер шрыфта:

Аб 25-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй

08 студзеня 2018 г.

08-01-2018

5 студзеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей накіраваў намесніку Старшыні Урада, Міністру замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Марціну Страпніцкаму віншавальнае пасланне ў сувязі з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Чэшскай Рэспублікай.

У пасланні У.Макей, у прыватнасці, заявіў: “З задавальненнем адзначаю, што паміж нашымі краінамі паступальна развіваецца гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае, навукова-тэхнічнае і культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва. Пашыраюцца партнёрскія сувязі на міжрэгіянальным узроўні і паспяховыя кантакты дзелавых колаў дзвюх краін. Шчыра спадзяюся на далейшае ўмацаванне пазітыўнай дынамікі беларуска-чэшскіх адносін, працяг рэгулярнага дыялогу па ўсім спектры двухбаковага ўзаемадзеяння”.

У сваю чаргу намеснік Старшыні Урада, Міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі М.Страпніцкій запэўніў, што “Чэшская Рэспубліка зацікаўлена ў далейшым развіцці двухбаковых адносін”.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы