Памер шрыфта:

Аб семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь

15 ліпеня 2019 г.

15-07-2019

15-19 ліпеня 2019 г. у г.Мінску праходзіць штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.



Мерапрыемства ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адкрыў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У сваім выступленні У.Макей падкрэсліў, што асноўнай мэтай штогадовага семінара паслоў з'яўляецца рашэнне практычных задач, якія стаяць перад беларускай дыпламатыяй. На парадку дня — абмеркаванне ключавых пытанняў сумеснай работы, аналіз выканання дадзеных Кіраўніком дзяржавы даручэнняў на знешнепалітычным і знешнеэканамічным трэку, выпрацоўка агульнай стратэгіі і тактыкі па асноўных напрамках дзейнасці беларускіх замежных устаноў.

Ключавой тэмай навучальнага семінара стане знешнеэканамічная дзейнасць і гандаль, нарошчванне экспарту беларускіх тавараў і паслуг. Будуць абмеркаваны пытанні прасоўвання адукацыйнага, спартыўнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі, іх экспартны складнік, правядзенне ў нашай краіне буйных міжнародных палітычных і спартыўных форумаў.

Асобную ўвага плануецца надаць удзелу нашай краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе, старшынства ў якім пяройдзе да Беларусі ў 2020 годзе, і ўзаемадзеянню з краінамі-партнёрамі.

“Наша краіна нацэлена на пабудову паўнавартаснага эканамічнага саюза, у якім на практыцы забяспечваліся бы роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання, свабоднае перамяшчэньне тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. Саюза, у якім на справе праводзіліся б адзіныя галіновыя палітыкі”, — падкрэсліў Міністр.



Праграмай знаходжання кіраўнікоў замежных устаноў у Мінску прадугледжаны таксама дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны. Паслы праслухаюць лекцыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, прымуць удзел у круглых сталах і правядуць індывідуальныя сустрэчы з топ-мэнэджментам прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Акрамя таго, запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Урада Рэспублікі Беларусь, рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў, старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, адбудуцца выязныя мерапрыемствы, наведванне БелГПП, прадпрыемстваў “БелДжы” і “БелАЗ”, Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы