Памер шрыфта:

Аб 30-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Лаосам

07 лютага 2024 г.

 

7 лютага 1994 г. Рэспубліка Беларусь і Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.

З нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін 7 лютага 2024 г. адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка і Намесніка Прэм'ер-міністра, Міністра замежных спраў Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Салэмсая Камасіта.

Дружалюбныя адносіны звязваюць Беларусь і Лаос яшчэ з часоў існавання СССР. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, адрозненні ў культуры, звычаях і мове, а таксама змены, што адбываюцца ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях, адносіны паміж нашымі краінамі умацаваліся.

Значны імпульс узаемадзеянню паміж дзяржавамі быў нададзены ў 2010-х гадах абменнымі візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. У ліпені 2013 года адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясона.

Дзеючы Прэзідэнт ЛНДР Тхонглун Сісуліт у рангу Намесніка Прэм'ер-міністра – Міністра замежных спраў наведваў Мінск з афіцыйным візітам двойчы. Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў і Уладзімір Макей былі ў В'енцьяне (Лаос) у 2012 і 2014 гадах.

Падчас візітаў быў падпісаны шэраг важных дакументаў па розных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, што дало магчымасць значна пашырыць дагаворна-прававую базу. Былі запушчаны неабходныя механізмы істытуцыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў лютым 2014 г. - работа Беларуска-Лаоскай міжурадавай сумеснай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве, у жніўні 2015 г. – палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.

У студзені 2023 года рашэннем ЦК Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса заснавана таварыства дружбы «Лаос – Беларусь». У яго склад уключаны Віцэ-прэзідэнт Саюза жанчын Лаоса Тхама Пхетвіхай (старшыня таварыства), кіраўнікі розных дэпартаментаў Міністэрства планавання і інвестыцый, Міністэрства гандлю і прамысловасці, Міністэрства інфармацыі, культуры і турызму, Банка Развіцця Лаоса.

Беларусь і Лаос падтрымліваюць рэгулярны кантакт на высокім узроўні, у тым ліку на міжнародных пляцоўках. Узаемадзеянне дзвюх краін у ААН, АСЕАН і іншых міжнародных арганізацыях мае дружалюбны і даверны характар.

Эканомікі Беларусі і Лаоса ўзаемна дапаўняюць адна адну. Бакі дэманструюць гатоўнасць да канвертацыі высокага ўзроўню палітычнага дыялога ў нарошчванне ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай і адукацыйнай сферах.

З нагоды 30-годдзя дыпламатычных адносін дзвюх краін Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» і Пасольствам Беларусі ў В'етнаме падрыхтаваны памятны паштовы праект.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы