Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея са Спецыяльным прадстаўнiком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе

23 студзеня 2018 г.

23-01-2018

23 cтудзеня 2018 г. адбылася сустрэча Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра Макея са Спецыяльным прадстаўнiком Парламенцкай асамблеi (ПА) АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам.

Падчас размовы бакi абмеркавалi агульную сiтуацыю ў рэгiёне адказнасцi АБСЕ, адносiны Беларусi з ПА АБСЕ, а таксама перспектывы супрацоўнiцтва са Спецпрадстаўнiком ПА АБСЕ, у тым лiку ў гандлёва-эканамiчнай i гуманiтарнай сферах, уключаючы выбарчую праблематыку.

У.Макей адзначыў высокi ўзровень узаемадзеяння Беларусi з АБСЕ i яе Парламенцкай асамблеяй, які быў дасягнуты ў апошнiя гады, i пацвердзiў гатоўнасць беларускага боку да канструктыўнага супрацоўнiцтва са Спецпрадстаўнiком ПА АБСЕ па ўсiх тэмах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы