Памер шрыфта:

Аб мерапрыемстве, прысвечаным далучэнню г.Віцебска да Глабальнай сеткі ЮНЕСКА гарадоў, якія навучаюцца

18 кастрычніка 2018 г.

18-10-2018

18 кастрычніка 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося мерапрыемства, прысвечанае далучэнню г.Віцебска да Глабальнай сеткі ЮНЕСКА гарадоў, якія навучаюцца.

Глабальная сетка гарадоў, якія навучаюцца, дзейнічае пад эгідай Інстытута ЮНЕСКА па навучанні на працягу жыцця (Гамбург, ФРГ) і аб’ядноўвае 223 гарады з 51 краіны свету, якія разглядаюць адукацыю на працягу ўсяго жыцця як сродак павышэння якасці жыцця сваіх жыхароў. Горад Віцебск стаў першым у Беларусі, які далучыўся да Сеткі.

Далучэнне Віцебска да Сеткі – гэта знакавая падзея для ўсёй краіны, якая з'яўляецца сведчаннем міжнароднага прызнання патэнцыялу Віцебска па эфектыўнай мабілізацыі рэсурсаў дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця, росквіту культуры і сацыяльнай згуртаванасці.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, намеснік Міністра адукацыі Раіса Сідарэнка і старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Віктар Нікалайкін.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства зазначыў, што атрыманне Віцебскам новага статуса будзе спрыяць  павышэнню патэнцыяла горада і рэгіёна і падкрэсліў, што падобныя ініцыятывы робяць значны ўнёсак у пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і культуры, спрыяюць развіццю дружбы і ўзаемапаразумення паміж народамі.

А.Краўчанка ўручыў дыпломы Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА кіраўніку Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь Галіне Верамейчык і дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяне Старынскай за актыўнае садзеянне Віцебску на шляху набыцця статусу горада, які навучаецца. 

Падчас мерапрыемства член Праўлення Інстытута ЮНЕСКА па навучанні на працягу жыцця прафесар Чой Унсіль уручыла сэртыфікат сяброўства ў Глабальнай сетцы старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У мерапрыемстве, якое Міністэрства замежных спраў арганізавала сумесна з адміністрацыяй г.Віцебска і Прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Беларусі, узялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, міжнародных арганізацый, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прадстаўнікі беларускіх ўстаноў адукацыі і творчай інтэлегенцыі.

Удзельнікі мелі магчымасць азнаёміцца з выстаўкай сучасных віцебскіх мастакоў і паслухаць класічную музыку ў выкананні віцебскіх музыкантаў. 

 русская версия  English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы