Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб перамовах Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Польшчы Я.Чапутовічам і Упаўнаважаным Урада Польшчы па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры П.Наімскім

20-03-2020

20 сакавіка 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў у фармаце відэаканферэнцый перамовы з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча Яцэкам Чапутовічам і Упаўнаважаным Урада Польшчы па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамств абмяняліся думкамі аб бягучай сітуацыі, выкліканай прадпрынятымі шэрагам краін жорсткімі мерамі ў сувязі з распаўсюджваннем каронавірусу COVID-19, закрануўшы ў гэтай сувязі праблематыку гандлёвага транзіту і эканомікі.

Разгледжаны пытанні вырашэння сітуацый з вяртаннем дадому з Польшчы беларускіх і расійскіх грамадзян, таксама як і польскіх грамадзян, якія едуць праз Беларусь.

Адбыўся абмен думкамі аб перспектывах пашырэння беларуска-польскага ўзаемадзеяння. Адзначана станоўчая дынаміка двухбаковых кантактаў па ўсіх напрамках, рост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі. Таксама была разгледжана тэматыка беларуска-еўрапейскіх адносін і сітуацыя ў рэгіёне.

Падчас размовы з Пятром Наімскім Уладзімір Макей абмеркаваў пытанні дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь і магчымае супрацоўніцтва бакоў у гэтай сферы.